Сябруе з думкаю хвiлiна

Мечислав Курилович
Пляце куст бэзу за акном
з вячэрніх ценяў павуціну,
палоску сінію крылом
на ўзлёце стрыж для нас пакінуў.

Сябруе з думкаю хвіліна,
каб пакланіцца  небакраю,
дзянёчак жнівеньскі рабіна
чырвонай хусткай сустракае .

Дажджы ўплялі ў вянок матывы:
блукае лета зранку хмурна,
а вунь і знічка з  дырэктывай
нурцуе ў возера алюрна.

Сады накрыла неба столь,
шапоча шэрая гадзіна:
былі расстанні, стратаў боль,
але й любві была вяршыня.