Прывiтанне, Радыё!

Татьяна Домаренок
У далёкім дзяцінстве палюбіла я радыё,
Кожны дзень на світанні праводзіла з ім.
Прытуліўшыся, казкі, як птушак паданні,
Я хавала надоўга ў сэрцы сваім.

А цяпер, пасталеўшы, зноў я разам з табою.
Кожны дзень уключаю ў разетку сваю.
І калі не паслухаю голас ужывую,
Буду дрэнна чуваць, нават у ноч не засну.

Так кажы нам усім, хто чакае сустрэчы,
Свет і шчасце ў голасе хоча пачуць.
Хай цвіце наша роднае слова, дарэчы,
Бо цябе нездарма беларускім завуць.

5 мая дзень Радыё.

13.02.20