Вартая

Настя Ларк
Агалялiся дрэвы гарбатыя,
Ты казаў мне аб тым, што я вартая,
Што я вартая i прыгожая,
Вецер лiсце зганяў у зiмнi ложак,
Накрываў яго снега коўдраю
I лiчыў свае дзеяннi клопатам,
Накрываў яго гурбамi снегу,
Нiбы так не замёрзне да лета.
Адпускаю цябе я без горычы,
Каб у вясне адшукаў сваё вогнiшча,
Што сагрэе цяплом твае ганачкi,
Калi ножкай кране iх каханачка.

Сваё лісце я выму з-пад снегу,
Але так, каб ты гэта ня ведаў.