Картрыдар

Вален Ялел
Пераходны стан
Перагравання вечнасці
Паданні гаротнікаў,
Свядомасці бясконцасці трэшчыны
Праз пальцы цэліцца
Пыл костак у ліны бясшлюбнасці
Ў дрэва з куцьцёй, з соллю, з перцам
Патрапіць уся сучаснасць і сутнасць

Горы, цемра, вулканы
Пад чырвонымі хвоямі
Горад попел перапрануў ў бушлат
Па тэлевізары Рабінавая навіны азброены:
Каляровая капуста, Венецыя
Антарктыда з бярозамі, верасы
Ўколы, параліч, скептысы, петыцыі
Дыханне хмарачосаў, мары, дыверсіі, вірусы
Але дажыць бы да новых версій.
Светабудовага тэтрысу
І кар'еры іржавай лесвіцы
Уборкі, кватэры, хаты з гумы і гліны
Здаецца, свет размалёваная лялька
Марыянетка лайдака
Крафт з пластыліну