любимый

Анастасия Котюргина
Уладарыш над словам, гучыш, прадзеш –
не збіваешся – б’ешся пульсам.
Самы добры ў анёльскай той грамадзе…

Толькі боль мяне прагна ўначы крадзе:
як жа я за цябе баюся!

(…Сярод вершнікаў вершаў - амаль святых
і не светлых - жыве харошы:
сваім сэрцам раўняе і тых, і тых –
так губляе паветра на кожны ўздых…)

Беражы яго сэрца, Божа!

Бог – ён чулы, і горам твой лёс працяць
забароніць. Не ўсё сканае –
проста сам ты мяжой не крэслі працяг!

Словы плачуць і моляцца, і ляцяць:
цераз ноч
бязмерную лёгкасць жыцця
я тваім імём заклінаю!