У сэрцы

Карина Нес
У сэрцы вобраз твой. Вачам
Застаўся толькі малы шанец.
З табой маглі б мы столькі раніц
Сустрэць на зайздрасць тым начам...
 

Вачам застаўся толькі сум
За колькасць неспазнаных твараў...
Сустрэча, аб якой ты марыў,
Тваіх заўжды не кіне дум.

25.11.2004