***

Вера Дрозд
 Звяжу ў букет словы цёплыя самыя
Для той, што завецца любімаю мамаю.
За тое, што     мару, жыву і кахаю,
 Што  шчасце любімай дачушкай быць  маю.
Пад сэрцам матуля мяне ты насіла,
І долі шчаслівай ў Бога прасіла.
Не дасыпала  ты часта начамі,
Люляла пяшчотна крыламі – рукамі,
Мне песні спявала і   казкі гукала,
 Хвалюючыся ў садок адпраўляла.
Я   першыя словы з матуляй чытала,
Я першыя кветкі матулі зрывала.
Свой першы сакрэт ёй шаптала нялоўка 
Матуля-дарадца, матуля-сяброўка.
Адзіная мама на ўсім белым свеце,
Як сонца, што грэе, мілуе і свеціць
03.03.2020