Дачушка мая нарадзилася тут

Людмила Воронова Супрун
(Зэльвенскаму раддому з вялікай павагай і ўдзячнасцю да усіх яго супрацоўнікаў)

Дачушка мая нарадзілася тут,
У Зэльве, ля рэчкі Зяльвянкі,
Дзе лотаць з ракітай увесну цвітуць,
Дзе маці пяюць калыханкі.

На беразе рэчкі, як велічны гмах,
Стаіць не звычайны будынак,
З вялізнымі крыламі веры ў вачах
Бацькоў хлапцоў і дзяўчынак.

І я ўпершыню тут убачыла свет,
Як бачаць яго немаўляты.
Тут ніткай жыцця прывязалі мой след
Да роднага краю і хаты.

Тут матчыным пахне заўжды малаком,
Тут радасць жыве і надзея,
Бо кожную хвілю жыццё дорыць дом,
Як першую снежку завея.

І дзе б ні была я, такія дамы
Ў мяне выклікаюць пяшчоту,
Бо выйшлі з такой вось даміны ўсе мы,
Пакінуўшы там адзіноту.

Не простыя людзі там гаспадары -
У бедым анёльскім адзенні.
Цяпло аддаюць нам, як сонца ўгары,
Жыццё дораць промнем вясеннім.