Калi ад Бога адракалiся

Владимир Гордейко
Калi ад Бога адракалiся
Крыжы скiдаючы з царквоў
Мая бабуля утрымалася
Iкон не зрушыла з кутоў

Яна малiлася, малiлася
Яна малiлася Яму
Каб не пазбавiў сваёй мiласцi
I блаславенне даў ўсяму

Яна малiлася, малiлася
Святлела тварам на вачах
Да Бога словы яе лiлiся
I я малiцца сам пачаў

Яна малiлася, малiлася
Сябе ахоўвала крыжом
А галава  унiз хiлiлася
Нiбы лiлея пад нажом

Яна за нас усiх малiлася
I я скажу – не памылюсь
Мы ўсе жылi яе малiтвамi
Я за яе цяпер малюсь

                05.02.2001