***

Вера Дрозд
У маміным сэрцы
Усім хопіць месца.
У гэтым пакоі –
 Абдымкі для Олі.
Як ў сакваяжы
Падарункі для Сашы.
Для Лёшы кватэра
У сэрцы Веры.
Сок з апельсінаў
Для Кацярыны.
Для ўнука Івана –
Шалік шарсцяны.
Маленькаму Мішку
Салодкія пышкі.
 Частунак для Дзімы–
Гарбата з малінай.
Не сэрца, а сумка!
У сумцы – ласункі.
А для матулі ад нас –
ПАЦАЛУНКІ!