тварь

Анастасия Котюргина
Ты знямог тады – твар да твару,
я душу абнуляла ў спорах...
На рэпіце скланяла ў творным:
я сябе адчувала "ТВАРЬЮ*",
А НЕ лепшым Ягоным ТВОРАМ!..

(часта дыхаю між удараў)

Што ж – бясслоўе мне стала мовай,
і твой выбар любы – удалым.
Час табе ўва мне уладарыць,
як святыні маёй галоўнай:
я ў накаўце – бязумоўна.

Але жыць бы вось гэтак кожнай:
не суцешыць – сябе – не спешыць,
не зняверыцца ў самым лепшым!
Стаць шчаслівай напраўду -
                можа,
калі творам Яго, то вершам,
і каханым
                стварэннем божым…

*рус.