Надыходзиць час вясновы

Людмила Воронова Супрун
Надыходзіць час вясновы
(верш для дзетак)

І чаму ж пад вечар сумна?
Сонца спаць пайшло за гумны.
Па хвіліначцы здалёк
Дзень крадзе пануры змрок.

Знікла далеч ў яго торбе.
Журавель-калодзеж згорбіў
Пад цяжарам лёсу спіну,
Лёс яе дугою выгнуў.

А са стрэхаў - капяжы,
Шыкацяць, нібы вужы.
Будзяць шыкам наваколле,
Вызваляюцm дах з няволі.

Зазвінеў ручай, крынічка.
Песню цінькае сінічка.
Надыходзіць час вясновы,
Заўтра дзень народзіць новы.