Што за сябры, якiм не дазванiцца...

Юрий Боровицкий
***
Што за сябры, якім не дазваніцца,
Калі крынічыць ранаю душа,
Калі яна – бурлівая крыніца,
Калі яна – бясконцая шаша?

Растане іней, іншымі вачамі
Глядзець на свет мы будзем: ты і я.
Што за сябры, калі адзін начамі
Складаю я паэзію жыцця?

Што за паэты, калі мэта – кнігі,
Аб’ёмныя выданні, каб “ого!”?
Фанаты слоў нясуць свае вярыгі,
Нібы каштоўнасць “таленту” свайго.

Духоўная ж каштоўнасць – гэта іней
На сінім даху ранняю вясной…
Вясну і назаву сваёй багіняй
І музаю адзінаю сваёй.

20 сакавіка 2020 г.