Паведамленьне

Славамир Адамович
Паведамленьне

Дзень добры!А можа сустрэнемся
і я падару вам прыемнае?
Што-небудзь такое цёплае
жывое і нават гарачае,
калі пастарацца бяз хітрыкаў,
а проста каб з асалодаю,
каб добра было абодвум?..
А потым,пасьля абдоймаў,
бяз лішніх словаў і рэплікаў
мы абмяняемся кодамі і пазыўнымі простымі,
аднак толькі нам вядомымі,
напрыклад,восем нуль два дзевяць
дзевяць сямнаццаць шэсць
і тры разы тры... Звані!

ххх
Цела люблю тваё цьвёрдае
шчыльна люблю шчыльнае,
грудзі твае магу піць вёдрамі
у перапынках паміж зачынамі.
Лагойскія ўзвышшы твайго тылу
дасьледую,нібы крыж Еўфрасіньні,
шукаю,цалуючы ў сонную жылу
і кудысьці яшчэ пад покрывам скініі...
Таямніца мая - у тваім целе,
і адкрываецца толькі мне,
як адкрываюцца дзьверы ў цэлю,
калі на іх пырсьне сонца прамень...
"Люблю Беларусь..." - напісала дзёрзка,
пад росьпіс аддаўшы грудзі свае...
Галоўнае тут,што ня легла ўроськідку
пад ненавідны мне "рускі сьвет".

Раптам...
...можна ўзяць з сабою тармазок
з кавай распушчальнай да празрыстасьці,
можна ўсё,а мне ну хоць разок
з маладой пацалавацца б да няіснасьці...


x x x
Гляджу на фатаграфіі твае,
і страсць, і жарсць мяне перапаўняе;
ня ведаю,чаму,але так ёсць:
цябе хачу,твае цяжкія ногі,
прыгожы твар, і хоць сьляды на ім
гадоў пражытых - я хачу
прывялых вуснаў цалаваць
забыты сорам;
баюся іх параніць незнарок;
кідаю іх,іду ніжэй,дзе грудзі,
якімі ты карміла немаўля
і не зважала, што казалі людзі
пра маму адзінокую ў двары...
Любіць хачу цябе!..
І ўжо у думках
пабляклую тваю
цалую ружу,
і старажытны пляц твайго лабка,
і там,ніжэй,хаваюся ад сьцюжы...
Я раб твой безадмоўны, калі толькі
ёсьць нейкі толк ад гэткага раба.

У электрычцы

Рудая-рудая... За пяцьдзесят
гадоў. А такая сьвежасць
у позірку. І зрэнкі як град,
што высыпаўся на нежыць.

Рабенькія плямы на белых руках,
зьлёгку прывялая скура
і пругкія ікры на стройных нагах
з няголенаю тэкстурай...

9 жніўня 2014

Яму

Ноч.Жарсць расьце у капілярах плоці,
пульсуе ў скронях атмасферны ціск
і сохнуць вусны ў любаснай рабоце,
і ў вагінальных заціхае Стыкс...

...А раніцай,калі сухая восень
зірне ў вакно сінічкай трапяткой,
ты сьціпла так ізноў чагосьці просіш
і смочкі мне казычаш барадой.

Спляліся мы,але разьняць спрабуе
Зьяднанасць нашу розьніца гадоў
І на тваёй паліцы "Сьлёзы Тубі"
Ня высахнуць, "Чакаючы Гадо" .
6.11.2014

х х х

...цалаваць цябе да малозіва,
цалаваць цябе да крыві,
каб ад гэткай любоўнай амброзіі
ажываў падсасонны жвір;
каб закраталіся каменьчыкі,
вырастаючы ў валуны,
а нячысьцікі ўсе заенчылі
б
ад таго, што жывыя мы;
ды ня проста жывыя - вечныя!
ды ня так сабе, а на ўздым!..
I жывём не як псы запечныя,
а як дзёрзкі паўночны Рым...
...цалаваць цябе да малозіва,
на малінавым канапэ,
і пасьля ўзаемнай эксплозіі
разысьціся па розных купэ...

16.04.2013