Переводы стихов Н. Дика на белорусский П. Семински

Николай Дик
    Семинский Петр Ярославович (29.05.1963 - 28.01.2021) – поэт, прозаик и учитель, руководитель клуба “Тени Пегаса" при библиотеке №10 г. Гродно; лауреат республиканского конкурса “Золотой Купидон” (2014г.), член совета Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси, г. Гродно

                Дзік Мікалай Францавіч

   Забудем о плохом - http://www.stihi.ru/2014/11/17/1978

   Забудзем пра дрэннае

Забудзем пра ўсё дрэннае, сябры,
часовыя душы даруем зрывы,
не будзем больш спрачацца да пары,
разбудзім далікатныя парывы.
Усім дакажам: талент наш любы
імпэтны, а ўсё дараваць імкнецца,
гарантам застанецца назаўжды
сяброўства даўняга, між іншым —  сэрца.
    ***

    Друзьям - http://www.stihi.ru/2014/11/18/2466

    Сябрам      

Чым болей пройдзена дарог,
тым адчувальней сталі раны,
часцей  у госці на парог
сябры — амаль што ветэраны.
Апанавала сівізна,
а стукі сэрцаў узмацнелі,
бо мы не дапілі да дна
зіготкае надзеі келіх!
Яшчэ мы з вамі пажывем,
у крэсла ўтульнае не збочым,
уздым адужым, не звярнем
і разам зноў далей пакрочым. 
    ***

     Холодно мне… - http://www.stihi.ru/2014/11/22/2277

    Холадна мне ...

Зорныя россыпы ціха кладуцца
зверху на коўдру блакітнага шоўку.
Снегу шматкам да вышынь не вярнуцца,
падаюць ніцма. І холадна зноўку.

Хутка ўзгадае пра злосць завіруха,
ліха абудзіць свае каруселі,
самаабгонным паспешлівым рухам
Ветрам прыўздымецца вэлюм на белі.

Ад адзіноты мне сумна, маркотна,
думкі тугой аддаляюць учынак.
Холадна мне, а на сэрцы гаротна.
Ноч прыхаваная шалем сняжынак.
    ***

    Жить вопреки… - http://www.stihi.ru/2014/11/24/2064

    Жыць насуперак…

Насуперак былым жыць дням, 
мінулым думкам сурагатным,
юначым мроям-дзівакам
вярнуць настрой заўжды выдатны.
Жыць супраць  глупства, супраць крыўд,
бяздушнай апраметнай цемры,
Жыць супраць горкіх слёз наўзрыд
і лесу межаванай меры. 
Назло флюідам  злосці жыць,
пакутам, што ў любым куплеце ...
Пакуль каханне — спеў душы,
пражыць назло ўсяму на свеце.
     ***

     Надежда - http://www.stihi.ru/2014/07/17/4899

     Надзея

З нябёсамі бываю шчыры,
часцей я, мо, чым сам з сабой,
калі вяду я рэй без ліры
з пайшоўшай з іншым зоркай мрой.
У той размове мала сэнсу,
што ў гронцы бэзу спарыша.
На ліст надзея застаецца
з зваротным адрасам — «Душа».
Напоўнены надзеяй келіх,
вось-вось пральцца цераз край ...
Пакінуць, струны каб балелі,
Ці ачуняць — сам выбірай.
     ***

    Пераклад Пятра Семінскага. Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
     Горад Гродна, март 2020-го