Музыка вясны

Мария Мучинская
Вясна пакуль што сарамлiва
У дзверы грукае i клiча ўсiх на вальс.
Ды, як музыка пiльны, хцiвы,
З вясеннiх нот складае музыку для нас.

Якая так хвалюе сэрцы,
Нас захапляе веснавы мызычны  ўсплёск.
Гукае шэпат дрэў  братэрскi,
Шугаюць песнi птушак звонкi адгалос… 

Рыхтуе пiльна сад убранне,
Па рэках крыгi з шумам, скрыгатам плывуць.
Гудзе паток, што раскаваны,
Лiлеi спяць яшчэ – пакрыла каламуць!

Чакаем колераў вясеннiх,
Калi вясна рассыпе па палях, лясах
Сваёй лагоднай, поўнай  жменяй,
Ды задурманiць сэрцы траў i кветак пах.