волк

Анастасия Котюргина
Я плыву пацалункамі па маршчынкам
вольным стылем…  Дотыкамі нялоўка
вывучым азбуку:               
                В-усны,
                Г-рудзі
                й
                Ш-ыйка…

І паўтарым, каб літаркі ўсталі шчыльна…

Скажа з дакорам: “Якая ж “шыйка” - ў Воўка?”

Я захлынуся!
                Бачылі б – сталі посціць 
з тэгам ў ютубе
#вучыцесяплаваць,
моў,
пасля алфавіт свой нясіце “ў госці”.

Ваўкоў баяцца – значыць не спаць да поўсці
аголеным целам, каб цела плавіць…

Толькі ў цэлым, калі ён не кажа глупстваў,
не цэліць маўчаннем, падобным крыўдзе -
мне адчайна горка і непадробна пуста…

Распрануся ды сонна ныраю ў люстра:
я вочы закрыю – і Воўк мой прыйдзе.