Каб жыць

Николай Карташевич
Шукаю подых навальніцы,
Вясной нязвыклай у начы.
Шукаю вільгаці напіцца,
Каб жыць, не ногі валачыць!

Хачу ўдыхаць паветра ласкі
З імпэтам радасці жыцця,
Праз вольны рот, а не праз маску,
Прыслаў што COVID з небыцця.

Шукай і ты сваё паветра,
Лаві ўздых спакойна, ціха,
І праз гады і кіламетры
Нясі святло свайго трыпціха.