А на вулiцы...

Анна Атрощенко
А на вуліцы - прыгожа,
Льецца сонейка з нябёс,
Вясна зімку пераможа,
Красавік цяпло прынёс.

Заквітнее зноўку сліва,
Зелянее стары сад.
А дзянёк, бяжыць імкліва,
Абдымае далягляд.