Дзеля смеху неба снегу...

Карина Нес
Дзеля смеху неба снегу
нам пасыпле на галовы.
А зімою нам на шапкі
не насыпала й паловы...

Пакрасуецца смяшлівы
красавік на свята жартаў.
Белы снег на грушы, слівы -
паглядзець на гэта варта.

А пазней нібыта ўспомніць
ветрык гэтыя падзеі,
і раздзьмухае, разгоніць
квецень, дрэвы што надзелі.

І пасыплюцца пялёсткі,
і закруцяць піруэты,
і запомняць нават воскі
на ўсё лета танец гэты.

31.03.2020  18.45

воскі - (осы)