Пашлi Гасподзь мне сiлы

Мария Мучинская
Напэўна сплю даўно ўжо я.
Акутаная павуцiннем цiшынi.
Як бы ў пялюшках дзiцяня.
Мяне сцiскае шалупiна,
Што пiльна выткана з хлуснi.

Хачу прачнуцца, закрычаць,
Язык прырос да паднябення.
Хачу ўсхапiцца, бегчы, зваць
I  павуцiнне разарваць –
Ды ногi прыкавала,
Мой сон – бар`ер для гэтага iмгнення.

I  чую тут я крык «ура»,
Ён рэжа павуцiнне цiшынi,
А рэха паўтарае! «з-р-а-а-…»
Уставай! Не спi!..
Каб шалупiну разарваць
Пашлi, Гасподзь, мне сiлы з вышынi!