Прыйду

Николай Карташевич
Прыйду нябеснай дзённай хмарай,
Каб дожджык на руку цадзіць.
Прыйду ўслед за цёплай марай,
Дзе хлебны з печкі пах бруіць.

Прыйду, праходзячы праз дзверы,
Струменем вольнага паветра,
Прыйду, каб сілу даць і веру
Адной табе, знаёмым ветрам.

Прыйду на досвітку, ўранні,
Крынічнай каб наліць вады.
Ты - мой бурштын, маё каханне,
Прыйду ад сэрца праз гады....