Вочы

Николай Карташевич
Засумую я летняю ноччу
Без пагляда каханых вачэй,
І са сцежкі па-гэтаму збочу,
Іх убачыць жадаю хутчэй.

Рассцялю неба зорную просінь,
І захутаю ў млечны той шлях,
Разбуджу ранкам чэрвеня росным
Пацалункам сваім на губах.

Сырадою дам удосталь напіцца
Праз даверху напоўнены збан,
Правяду да студзёнай крыніцы,
Дзе свет-вочы і я - не падман!