Ева

Ген Жэстачайший
(З нагоды арышту 11 чэрвеня 2020 года карцін
з калекцыі Белгазпрамбанку, у рамках справы,
па якой затрыманы і пасаджаны за краты
былыя і дзеючыя супрацоўнікі банка,
а таксама сябры і непасрэдна сам кандыдат
у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка,
былы галоўны менеджэр банку.)


Зірну направа,
Зірну налева,
Скрозь шыюць справу,
І справа - Ева...

Бог зрабіў Хаіма.
Хоць бацька ягоны быў Суцін,
Але не суць у ім,
А ў тым, што Хаім намаляваў Еву,
І ў Хаіма, відаць, не было сумневу,
Каб яна нягайна
Звалася не Ганна з-пад Гайны,
Не Надзея, не Вера,
Якая не пралезе у дзьверы.
А  жнівеньскай ранню
Хаім убачыў каханне
Жоўтае бяз скуры
У камеры абскуры;
То была Ева з вуліц Парыжу,
Што між грудзей
Ня носіць крыжу,
Бо яе крыж - Эйфеля Парыж.
І невядома чаго Хаім ад яе хацеў,
Ды толькі ў вочы глядзеў, глядзеў,
І маляваў сінім ды чорным,
Быццам ведаў,
Колькі яна незлічона
Спазнае бедаў.

Схрысціўшы далоні
Стаіць у палоне
Сымбалем дрэва
Суціна Ева.
———————————
Карціна - “Ева”  Аутар - Суцін Хаім 1928 г.