Я молюсь

Галина Синякова
на белорусском языке

Я за тое малюся, Божа,
Каб краіна мая цвіла,
Каб людзей, да людзей варожых,
Праўда прэч назаўжды звяла!

Каб зыйшлі з небасхілу хмары
Найдалей ад маёй зямлі,
Каб не білі боты па тварах
Нізавошта і нікалі!

І каб той, хто зброю рыхтуе,
Анікога забіць не змог!
Спадзяюся, мяне пачуе,
Дапаможа краіне Бог…


22.06.2020