Каханне

Николай Карташевич
Мы правядзем з табою ноч,
Шукаўшы ў лесе цуда-кветку,
Купалле разам напрароча
Быць нам і ўзімку, і ўлетку.

Зляцяць ў неба іскры грэху,
І тое, што было не так.
Ў агні адкрытая прарэха,
Там знікне згуба, знікне страх.

Як толькі свет-прамень убачу,
Цябе паклічу, бачыш кветку?
Будзь з шчасцем, так і не іначай,
І ў холад зімні, і ўлетку...