2020

Ирина Езопкина
"А хто там iдзе, а хто там iдзе..."
Зноў па сэрцу радкi паплылi.
Шукаю адказы - iх не знойдзеш нiдзе,
Не засталося нам месца на роднай зямлi.
Дзе згубiлi мы сiлы - спадчыну продкаў,
Што змагалiся мужна дзеля сябе, дзеля нас,
Што леглi касцямi за родную старонку...?
Знойдзем зноў тыя сiлы:настаў ужо час!
Ад жаху i слёз ачысцiм мы вочы
I позiркам чыстым вакол паглядзiм,
Адшукаем свой гонар i наперад пакрочым,
Каб не толькi хацець, але i звацца людзьмi