11. 7

Анастасия Котюргина
Прадыхае шкло да Яе аднойчы…
Запаліць ён памяць – пачнуць зырчэць
шэра-зялёныя – Маміны вочы.
Моліцца: словамі заміраточыць
Вечнасць, якой ужо шэсць. Шэсць…

Ўзразае раптоўнасцю перачыннай
гэта жыццё падарункі свае.
Толькі аб вечным сіроцтве маўчы: на
свет усё ж глядзіць ён Яе вачыма -
хлопчыка ў Рай да сябе не заве

Маць…
               Глыбіню здабывая па страце,
множацца тайны. І ранкам адным
скажа мне: “Спаў я - нібы немаўляці”…
Не ведае сам ён: крыламі гладзіць,
ўночы люляе пад сэрцам сваім
сына
             ласкавы яго Серафім…