Ээ-ххх... вы

Чабарок
Эх, вы…няўдзячныя нашчадкі,
Я вас лялеяў ля грудзей…
Вы ж бессаромна, безашчадна
Пераўтварыліся ў …лядзей.

А вы, аблашчаныя творцы,
Круцілі зад перада мной…
І многім з вас я даў па зорцы…
З кім вы цяпер ідзеце ў бой?

І вы, спартсмены удалыя,
Для вас жа будаваў дварцы...
Дык вы чаму такія злыя,
Гатовы мне вяшчаць “кранцы”?

Эх, вы…праўладныя ўблюдкі,
Навошта выставілі дулю?
Улады не відаць вам…дудкі!
Замест яе ўпалю вам кулю!

Эх, вы…саюзныя дарадцы,
Заўсёды быў я з вамі ў згодзе,
А вы пляткарыце…”я ў сраццы”,
І безтактоўна…пры народзе.

Ды я яшчэ, жывы, няўмерлы,
Ў мяне яшчэ даволі руху,
За ўсе абразлівыя перлы
Ўсім вам устрою заваруху!

Ээ-ххх, вы…!