Сцяг перамогi

Димидов Константин
А панядзелак сёння балючы для сэрца,
Гэта ноч застанецца рубцамi ў iм.
Палыхалi раёны, гарэла сталiца,
Дасталося крывi i чужым, i сваiм.

Гаварыць мне аб гэтым наогул няпроста,
Як няпроста пытаць: як жа сталася так?
Брат на брата пайшоў, а хто скажа - навошта?
Няўжо аргументы - гэта гул барыкад?

Мы з адной невялiкай i дужай сям' i,
Мы нашчадкi герояў з легендаў сiвых.
Паклянемся, браты, на народнай крывi,
Што не будзем дзялiць на сваiх i чужых!

I няхай нашы сэрцы гарэць будуць горда,
Каб мы дома сябе не ўяўлялi ў гасцях.
Хай надзея заззяе святлом на ўзгорку,
Хай жыве i лунае акроплены сцяг!
10-11.08.2020.