Намалюю Беларусь

Марина Михалюк
Я пялёсткамі рамонкаў намалюю вобраз твой,
Апрану цябе ў адзенне льняна-чыстае,
Васiлькамi караную i адчую супакой.
Заўсміхаешся вачыма рэк празрыстымі.

ПРЫПЕЎ:
Дзякуй, Божа, за краіну непаўторную маю,
Незвычайны водар клёнаў малахітавых!
Пахам кветак адгукаецца чароўнае "люблю".
Дзiўным лёсам мы з Радзімаю спавітыя!

Беларусь мая, гасцінная i шчырая зямля!
Ацаляе, грэе ўзнёслымi малітвамі.
Роснай раніцай засмужаная дыхае ралля,
Захапляюся лугамі аксамiтнымi.

Косы жытнія вясёлкамі ласкава ахіну,
Упрыгожу матылькамі легкакрылымі.
Жаваронкам, як жалейкаю, на золку зазваню
Ёй над пожнямі іржышча, сэрцу мілымі.

Неабсяжнымі далонямі вітаюцца бары,
Замкі сонцам старажытныя асвечаны.
Наша Бацькаўшчына - лепшая красуня на зямлi!
Творцам Велічным убор яе расквечаны!