***

Марина Акулич
                Гэтыя радкi былi напiсаны яшчэ у 2012 г...
                Нiколi не чакала, што зараз яны будуць такiмi
                актуальнымi...
Спачуванне – гэта рыса характару беларускага народу. Па каштоўносці чалавечнасці яно займае зусім не апошняе месца. Я б адзначыла, што гэта не дрэнна.
Але … чаму даверлівыя беларусы адчуваюць сябе няшчаслівымі? Чаму за сваю талерантнасць, дабрыню і міласэрднасць не атрымліваюць ад іншых падзякі?
Чаму мы такія руплівыя, а не маем таго, што павінны мець?
У той жа час мы такія даверлівыя! Чаму тым, хто нас крыўдзіць, мы ўсё прабачаем, як бы робячы жэст інталегентнай дабрыні: гэта непрыгожа сораміць іншых! Але вельмі крыўдна за сябе. Мы вельмі міралюбівая нацыя – жадаем, каб і воўкі былі сытыя, і авечкі не галодныя. У жыцці так не атрымліваецца…
Дзе Ўсявышняя справядлівасць, падзяка? Чаму мы не жадаем вучыцца адстойваць сваё права: права быць Чалавекам, а не Смеццем…
                Люты, 2012

329
Спачуваю я табе ва ўсім, мой народ.
Трэба дзе крычаць – а мы наадварот.
Дзе патрэбна плакаць – мы маўчым.
Толькі душу боль раз’еў, як горкі дым.
Нібы завязалі вочы, вушы, рот…
Спачуваю я табе ва ўсім, мой народ.
Ты да ўсіх з такою дабрынёй,
А яны больш да цябе спіной.
Бокам нам вылазіць міласэрднасць,
Усе багатыя навогул, у нас – беднасць.
Прыкрываем латкамі ўпрыгожаны свой кажушок –
Спачуваю я табе ва ўсім, мой народ.
За сваю пяшчоту, дабрыню, руплівасць
Усё раўно ты пападзешь у няміласць.
Спачуваю я табе ва ўсім, мой народ…
Калі ж мы будзем жыць наадварот?
                Люты, 2012
(р.s. Иллюстрация взята из интернет-ресурса tut.by)