Да сцягу

Ольга Маро
Хадзіце сюды, лукашысты,
Пад нашу крывавую "крышу"!
Вы будзеце пасвіцца пышна
На ўтульным зялёным лужку.

Астатні стракаты арнамент
Трымаецца моцна за дрэўка.
І нас заадно утрымае,
Хоць жылы свае надарве.