Маладосць

Павел Снопков
 
І.
Вятры выюць  халоднай восені
Мокры снег прабірае наскрозь
І пацешна нагамі босымі
Па лужынах бяжыць маладосць

Ўцякае туды дзе сонейка
І прыгожых дзяўчынак смех
А ў цябе, як у параноiка
Сярод ворагоў целы свет


Прыпеў:

У неба паглядзі
Паглядзі ў бакі
Знайдзі сілы зноў сабе сказаць
Крышачку прайсці- будуць вынікі
Не ўбачыш іх павярнуўшы назад

ІІ.

Час імчыцца з шалёнай хуткасцю
Толькі ветру пад сілу дагнаць
Трэба быць з адвагай і дурасцю
Гэты вецер каб асядлаць

І нарэшце тады зразумееш зноў
Лета толькі цяпер пачалось
У вянку з рамонкаў і дзьмухаўцоў
Нам насустрач ідзе маладосць

Прыпеў:

04.12.2018