Толькi той шчаслiвым будзе...

Юрий Боровицкий
***
Толькі той шчаслівым будзе,
Хто сябе шчаслівым лічыць…
Гнуцца лозы ў срэбным лузе,
Гэта лозы восень клічуць.

Бачу лозы, бачу срэбра,
Бачу сонца промні ў лузе.
Бачу, восень йдзе праз грэблю.
Мо, яна шчаслівай будзе?

Толькі той і ёсць шчаслівы,
Хто заве сябе шчаслівым,
Бачыць сонца пералівы
Ў дні пахмурным і дажджлівым.

24. 08. 2020 г.