Топ 7 белорусских стихов для меня

Алексей Осипюк
Так сразу скажу, что правильно - Беларусь и беларуский язык. Предлагаю попробовать к чтению данные стихи не надо переводить иначе теряется сакральный смысл, а главное певучесть в звучании. Поэтому первое стихотворение "Алеся" лучше хотя бы раз услышать,
музыка - Игорь Лученок, исполнитель -
Ансамбль "Песняры".

#1 Алеся
А. Кулешов

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім ня мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.
---------

Моё любимое стихотворение с "крылатой" первой строкой. Учил ещё в школе и как многие забыл бы его, но учительница за запинку при чтении на изусть, снизила оценку до четырех баллов. Придя домой я его ещё раз повторил и сейчас хоть среди ночи разбуди - расскажу с выражением и без запинок.

#2 Ганарысты парсюк (1927)
Кандрат Крапiва.

Бывае, праўда вочы коле...
Раз гнаў пастух свіней у поле.
Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,
За раніцу абшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем —
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
I вось адзін тут Падсвінак,
Які заўважыў бруд раней,
I кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
Нязграбна гэта й між свіней,
А што ж, калі заўважаць людзі?
Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:
— Цераз цябе я чырванець прымушан!
Такое мне сказаць асмеляцца нямногія,
Ды гэта ж — дэмагогія! —
Парсюк наш лаецца, не дараваць клянецца:
— I месца мокрага,— крычыць,— не застанецца!
Ты мой свінячы гонар закрануў! —
I так ён Падсвінака грызянуў,
Што той за сажняў пяць адскочыў.
Парсюк не надта быў ахвочы
Глядзецца праўдзе ў вочы.
-------

Ещё одно стихотворение, первое четверостишие которого, непроизвольно всплывает в памяти когда разговор заходит о том - "Почему было просто не остаться дома?" Очень легко выучить.

#3 На рэчцы зімою (1910)
Отрывок
Якуб Колас.

Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому...

Хочацца Алесю
Выйсці на двор з хаты,
Ўзяць з сабой сякерку
Ды ў той лес кашлаты,

Стукнуць па дзярвяках
З-за пляча абухам
I глядзець, як сыпне
Снег халодным пухам,

Як стаяць над рэчкай
Хвоі і яліны,
Як ім снег халодны
Нахіліў галіны.

– Мамачка-галубка! —
Просіць ён так міла,—
Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла?

Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
Ў санках паважуся.

– Ну, ідзі пабегай,
Толькі апраніся
Ды, глядзі ў палонку,
Сынку, не ўваліся.

Радасць і раздолле
Хлопчыку малому,
I не пазайздросціць
Ён цяпер нікому!
-------

И снова Колас, очень значимый писатель, но выбор исключительно из-за моего восприятия прекрасного. Очень гармонично звучит при прочтении.

#4 Родныя вобразы (1908)
Якуб Колас.

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы?

Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Ззяючы мілай красой.

Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гуд шчаслівы,
Песня магутных дубоў...

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.
-----

Очень простое, но очень эмоциональное. Каждый раз просто читая подступает ком.

#5 А хто там ідзе? (1905-1907)
Янка Купала.

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
– Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
– На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.
-------

Продолжение темы поиска правды.

#6 "Можна ўсё: пусціць каханне дымам…"
Уладзімір Караткевіч

Можна ўсё: пусціць каханне дымам,
Ўзяць і занядбаць мінулы шлях.
Але толькі — не любіць Радзімы
З чорнаю павязкай на вушах,
З чорнаю павязкаю на вуснах,
З чорнаю павязкай на вачах.
Толькі слухаць словы нездрадлівыя,
Толькі не тлуміць яе маной,
Бо адным мы вінны пакуль жывы
Перад нашаю вялікай нівай:
Праўдай абавязаны мы ёй.
Ісцінай.
Адзінаю.
Адной.
--------

Зубр в Беларуси - это национальный символ. Поэтому в заключении про обстоятельного хозяина Беловежской пущи.

#7 Песня пра зубра (1522)
Отрывок
Мікола Гycoўcкi
Перевод с латинского Язэп Семяжон

Лютacцю бoльш нeбяcпeчны, чым люты дpaпeжнiк,
Зyбp для людзeй нe cтpaшны, нe чaпaй – нe зaчэпiць,
Бyдзe cтaяць як yкoпaны – пacтыp нa вapцe,
Нe cтpaпянeццa, a пoзipкaм пacцiць няcпыннa
I чapaдy, i cям’ю ў чapaдзe нa пaпace.

Смeлы, i ў гэтым нямa ямy poўнaгa звepa
У cвeцe жывёльным пyшчaнcкaгa нaшaгa кpaю.
Стpэнeш, бывaлa, тaкoгa дaзopцy ў дyбpoвe,
Стoiшcя ў xмызe i дзякyeш Бoгy – нe зглeдзeў.

Дзe тaм – нe зглeдзeў! Tы вoкaм змipгнyў – зaўвaжae.
Дзecь кaлчaнoм шapгaнeш, нa гaлiнкy нacтyпiш –
Быццaм пpaцяты cтpaлoй, здpыгaнeццa – i ў нacтyп.

Шчacцe, кaлi пpы тaкoй выпaдкoвaй cycтpэчы
Мeч твoй нe блicнyў нa coнцы, кaп’ё нe зaззялa:
Смeлa iдзi бeз aглядкi, як быццaм нe бaчыў
Гэтaгa cтpaxy. А ён, yтapoпiўшы вoчы,
Бyдзe ўcё зipкaць, пaкyль нe cxaвaeшcя ў нeтpы.

Гopш, кaлi чacaм нaткнeшcя нa мaткy з пpыплoдaм,
Сxoпiш мyшкeт з пepaпyдy – ox, гэтa гapaчкa!
– Звep вoкaмгнeннa paз’юшыццa, pыкaм aглyшыць
– Знaй, штo paз’ятpaны: xтo ягo ўздyмaў тpывoжыць?

Tyт нe paзгaдвaй, дaвaй y пятy i, як дyжы,
Скiдвaй yбoк, y гyшчap, i пaкyль яшчэ цэлы –
Дaй Бoжa нoгi: зa ўцёкшым ён гнaццa нe cтaнe.