Табе

Николай Карташевич
Хай след, які ты сам пакінуў,
Вядзе туды, дзе хочаш жыць,
Праз долы-ўзгоркі, рэкі сіні,
Туды, дзе ляжа сэрца ніць.

Ў дзень народзін хай прачнецца
Душы забытае жаданне,
Якому шчыра ўсміхнецца
Святлом спатканае каханне.

Хай з тым далёкім успамінам
Слязу ад шчасця пусціць Маці,
Якой ты ёсць і будзеш Сынам,
Такім, якім ніхто не зможа стаці.