***

Анна Атрощенко
Маладосць, нібы зоркі, далёка,
У далоні слязіну злаўлю...
Па сцяжыне жыццёвай, шырокай
Я праз восень сягоння прайду.

Будуць -- сонейка, чорныя хмары,
У дарозе сустрэне вясна.
Хай высока ў нябёсах Стажары,
Прывітанне ляціць да акна!
            Верасень. 2020.