Пад дахам тваiм

Николай Сергеевич 01
Слаўлю Радзіму святую сваю,
Маю правы ганарыцца,
Нас засланіла ў смяротным бою
І захавала граніцы.

Вораг паліў і знішчаў ўсё да тла,
Каб успаміну не стала.
Ты адрадзіцца зноў сілы знайшла,
Ды больш магутнаю стала.

Белая Русь, ты матуля мая,
Сэрца з тваім разам б’ецца.
Я заспяваю, заграе баян
Песня у неба ўзнясецца.

Добра жывецца пад дахам тваім
Чулым, зычлівым народам.
Мірнае наша жыццё адстаім,
Вольнымі будзем заўсёды.