Пачуй!

Анна Атрощенко
Пачуй малітвы, наш Гасподзе!
Дапамажы!
Каб беларускі, мой народзе,
выйшаў з імжы.

Дай: веру, сонейка, надзею,
усім цяпло!
А ворагу і ліхадзею
закрый акно...