Намi кiруе любоy

Анна Ма Лия
Мы бачылі, колькі нас, сваімі вачамі,
Аднак ты не выйшаў на нас паглядзець.
Чым горшыя мы за тых, хто “не з намі”?
Мы жылі ў цемры – цяпер бачым свет.
Ніколі не змыеш свае катаванні,
Ніколі не сыйдзе прычынены боль.
Мы верым, што спынім твае панаванне.
Намі кіруе любоў.

19.08.2020