Жывём надзеямi i марамi...

Анна Атрощенко
 Учора зазірнула ў Свята-Міхайлаўскі храм. З адной мэтай, каб напісаць памінальную запіску. Памерла дваюрадная сястрычка, якая жыла вельмі далёка, з якой ліставалася ў Інтэрнэце. Гэта горка, калі паміраюць родныя, якім яшчэ трэба было жыць і жыць. Але ж лёс непрадказальны. І ў каторы раз думаеш, якое нашае кароткае і імклівае жыццё!? Як хутка ляціць час... І падзеі, якія адбываюцца ў нашым грамадстве, ва ўсім свеце не радуюць. Каб крыху развеяцца, забыцца, павандравала па нашаму Сасонніку.