Мая жарсная восень

Павел Грешный
Мая жарсная восень,
Уздоўж чырвоныя хвалі,
Густ салёны на вуснах,
Густ ад слёз ды крыві.
Страх з паглядам дзіцяці,
Смерць з паглядам дзіцяці,
Каляровае лісце
У памерлым брудзе.
Мая горшая восень,
Коляць дроту іголкі,
Нашы ўкралі пачуцці,
Як з Палесся ляса...
Мая грубая восень,
Усё адно я з табою,
Моцна веру - ужо хутка
Дабрабыту пара.