Вова и карова дзецям

Людмила Воронова Супрун
Дзецям

Першы раз убачыў Вова
У вёсцы дзедаву карову.
- Дзеда, што гэта за звер?
Велізарны на памер,
Белы ўвесь у чорных плямах
Адчыняе рогам браму.
- Гэта, Вовачка, карова. -
Адказаў дзядуля Вову.
- Малачко табе нясе,
Каб дужэлі дзеткі ўсе.
З малака мы зробім сыр,
Масла, ражанку, кефір,
Тваражок, вяршкі, смятанку.
Зварым кашу з рыса, манкі.
Будзе Вовачка іх есці
І расці, як дрожджы ў цесце.

Фото интернет