Пра Лену вершы дзецям

Людмила Воронова Супрун
Дождж ідзе, а наша Лена
Улезла ў лужу па калена.
Налілося з лужы ў боты,
Ногі вымаклі да слоты.
Каб дачка не захварэла
Мама кіпеню нагрэла
І з малінавым варэннем
Лене зладзіла лячэнне.
Больш не мерай лужы, Лена,
Ні галёнкай, ні каленам!
Каб матуль не турбаваць
Трэба доўгі кій узяць.
Кій у лужу апусціць,
Дзе глыбока - абысці.