Марына вершы дзецям

Людмила Воронова Супрун
Беларусачка Марына
Вельмі любіць мандарыны.
У падарунак Дзед Мароз
Мех пад ёлку іх прынёс.
Падзяліла мандарыны
Тату, мамачцы Марына,
Дзеду Лёшы, бабе Дусі.
І ў садок занесці мусіць.
Пачастуе там сяброўку,
Што пазычыла алоўкі,
Выхавальніцу і няню,
Дасць і дворнічысе Тані…
Пачастуе ўсіх Марынка,
Дабрадушная дзяўчынка.