Марат вершы дзецям

Людмила Воронова Супрун
У дзень народзін сын Марат
Атрымаў свой аўтамат.
Як сапраўдны абаронца,
Устае раней за сонца.
Сам выконвае зарадку,
Аўтамат глянцуе ваткай.
Шпацыруе з ім па хаце -
Сон ахоўвае ён маці.
Так рыхтуецца Марат
У войска, як старэйшы брат,
Што пайшоў служыць ў салдаты.
Ён і - прыклад для Марата.