Пакрывала

Николай Карташевич
Пакрывала крые шэры цёплы дождж
Раніцою ранняй жоўтым лістападам.
Ты мяне чакала, вельмі доўга можа?
Тут я, ля дзвярэй, пад тваім паглядам.

Хутай мяне снамі пра зямлю святую,
Дзе па Волі ходзіць Новы чалавек,
Ты ня
ўбачыш там лёсіну  благую,
Толькі сонца фарбы і бясконцы век.

Пакрывалам крые нас у даўнім сне
Беларусь-Радзіма, з ёй наш інтарэс,
І цяплом прыходзіць, кветкамі ў вясне,
Новы дзень краіны праз Адзінства прэс.