Золотая и сапфировая свадьбы

Дмитрий Корнеенко
Залатое вяселле*

Паўстагоддзя ісці ў кірунку адным,
То не момант, не час, ня хвіліна, не год.
Мабыць, сільна сварыцца аб чым,
Той зразумее, хто мае свой агарод.

Пяць унукаў выхоўваць, то годны надзел,
Дабразычлівым фатум быў у гэтых гадовых дэкадах,
Пачалося з візіту у дняпроўскі раённы аддзел,
Але вось цяпер на Волзе-рацэ, пры татарскіх шахерэзадах.

Мікіту і Соф’ю залатое вяселле сустрэць
Павінна ў утульнасці ды пашане сыноў.
Пляменнік прывітаннем сваім спрабуе ледзь ледзь падагрэць
Сваё месца за далёкім святочным сталом.

24.10.2020
---

Сапфіравае вяселле

“Раечка-балалаечка” – так адзін вусаты гарэза –
Закружыў галаву дзяўчыне з аршанскаю льнухі.
Дубровенскі валацуга гаварыў як адрэзаў,
Але мірны быў, не пакрыўдзіць і мухі.

Шлюб спалучалі роўна праз пяць гадоў
Пасля родных брата-сястры, вось як нечакана.
Падмурак заклалі сямейных асноў,
Лад будаваць – гэта вам зусім ня ікебана.

Падмурак той у сапфір ператварыўся праз цягам часоў –
Два сыны – дзве новых сям’і, два ўнука.
Адзіны з іх я, не надта годны з сыноў,
Але спадзяюся, што і зусім не пакута.

Мае даражэнькія, вы здолелі шмат:
Выхоўваць гарэзлівых хлопцаў, дзяўчат.
Здароўе знікае, сілы не тыя – ужо не фармат,
Але вы малайцы, сталасці цалкам ваш атэстат.

Сваё віншаванне, на жаль, вам я шлю,
А не вязу, як бывала, ў асобе сваёй –
Усё будзе, засталося крыху рэвю
Аформіць ў наш гэткі палітычны настрой.

24.10.2020

*Заўтра ў маіх бацькоў сапфіравае вяселле. А ў іх брата і сястры залатое вяселле. Так, родны брат майго бацькі і родная сястра маёй маці заручыліся 5 гадамі раней. А праз 5 гадоў у той жа дзень і мае бацькі.