Хаваць

Мария Руслановна Шебанец
Іншым ствараць сябе,
Каб адусюль схаваць.
Каб прытушыла жарсць
Жыццёвая кругаверць.
Быццам такога цябе
Не адлюструе гладзь,
Не здолее адшукаць
Смерць.

26.10.2020